Пэтэр Лімбург абвінаваціў улады Беларусі ў выкарыстаньні выкрутаў для барацьбы з тымі, хто жадае незалежна сфармаваць меркаваньне, гаворыцца ў паведамленьні DW.
«Ужо блякаваньне нашых сайтаў у Беларусі (у кастрычніку 2021 году) стала надзвычайным нападам на свабоду друку, а аб’яўленая цяпер крыміналізацыя лягатыпу DW даказвае, наколькі нэрвуецца беларускі рэжым», — гаворыцца ў заяве Лімбурга.
Таксама гендырэктар мэдыякампаніі дадаў, што, нягледзячы на перасьлед, выданьне працягвае інфармаваць жыхароў Беларусі.
«DW, абыходзячы цэнзуру, усё яшчэ інфармуе многіх людзей у Беларусі. Колькасьць праглядаў нават прыкметна вырасла пасьля ўварваньня ва Ўкраіну. І вось цяпер улады Беларусі з дапамогай надуманых выкрутаў спрабуюць стварыць псэўдаправавую базу, каб змагацца зь людзьмі, якія жадаюць скарыстацца правам на свабоднае фармаваньне сваёй думкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка не цураецца нічога, каб утрымацца ва ўладзе». Deutsche Welle і RFE/RL адрэагавалі на блякаваньне сайтаў у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіна, дзе памірае журналістыка. Гэта пра сёньняшнюю Беларусь