У Берасьці міліцыя не пусьціла жыхароў да помніка Тарасу Шаўчэнку

Бюст Тараса Шаўчэнкі ў Берасьці

Помнік украінскаму песьняру ў Берасьці аказаўся заблякаваным міліцыяй.

Напярэдадні дня нараджэньня ўкраінскага клясыка каля помніка, які стаіць на аднайменным бульвары ў Берасьці, меў адбыцца мітынг, які ўлады папярэдне дазволілі, піша «Наша ніва».

Але ў выніку міліцыя не пускала людзей да помніка.

«Дзень нараджэньня заўтра, кветкі пакладзеце заўтра», — казалі сілавікі людзям. Пра гэта расказалі відавочцы.

Таксам каля помніка затрымалі жыхара гораду Алега Вялава, паведамілі чытачы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 сакавіка: затрымліваюць у сувязі з падпалам на чыгунцы; на Акрэсьціна катуюць голадам; палітвязьняў ужо 1083
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы нясуць кветкі да амбасады Ўкраіны ў Менску. ФОТАФАКТ