У наступныя месяцы Сусьветны банк у дадатак да 700 мільёнаў выдзеліць Украіне пакет дапамогі на суму 3 млрд даляры і дадатковую падтрымку краінам, якія прымаюць украінскіх уцекачоў.
«Фінансаваньне аднаўленьня Ўкраіны пасьля эканамічнай надзвычайнай сытуацыі» ці «Свабодная Ўкраіна» на суму 489 млн даляраў ЗША. Пакет складаецца з дадатковага крэдыту на 350 млн даляраў і гарантый на суму 139 млн даляраў, а таксама з бязвыплатнага фінансаваньня ў памеры 134 млн даляраў і паралельнага фінансаваньня ў памеры 100 млн даляраў.
Агульная сума дапамогі складае 723 млн даляраў.
Хуткая перадача гэтых сродкаў дапаможа ўкраінскаму ўраду аказваць крытычна важныя паслугі свайму народу, у тым ліку выплату заробкаў работнікам шпіталяў, пэнсій і рэалізацыю сацыяльных праграм для ўразьлівых слаёў насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусам дапамагчы Ўкраіне зь Беларусі і замежжа. Рэсурсы, фонды, ініцыятывы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: «Калі Ўкраіна ня выстаіць, краіны Балтыі будуць наступнымі»