УВАГА! Як бясьпечна і ананімна паведаміць нам важную інфармацыю

Рэжым Лукашэнкі зрабіў усё магчымае, каб зьнішчыць у Беларусі свабоду слова, незалежныя мэдыя і блогераў. Больш за 30 супрацоўнікаў СМІ за кратамі, сотні журналістаў пакінулі Беларусь, каб працягнуць сваю працу. За падпіску на крытычны да ўладаў тэлеграм-канал сёньня можна трапіць у турму.

У гэтай сытуацыі нам, як ніколі, патрэбна ваша дапамога. Можа, вы маеце канфідэнцыйную інфармацыю, якую нам варта расьсьледаваць? Ці вы маеце дакумэнты, фота, відэа, якія нам варта ўбачыць? Прапануем вам скарыстацца бясьпечнымі каналамі сувязі з рэдакцыяй.

Мэсэнджар Signal

+ (трыста восемдзесят)502605369

Мэсэнджар Signal захоўвае толькі ваш тэлефонны нумар, час вашай рэгістрацыі ў сэрвісе і час вашай апошняй актыўнасьці. Мэтададзеных пра людзей, зь якімі вы кантактуеце, ён не захоўвае.

  • Калі вам важна, каб ніхто не даведаўся, што вы кантактавалі з намі, вы можаце ўвесьці гэты нумар Signal проста ў аплікацыі, ня ўносячы яго ў адрасную кнігу.
  • Можна таксама задаць тэрмін захоўваньня паведамленьняў, каб яны аўтаматычна сьціраліся праз вызначаны вамі час.
  • Калі ваш тэлефон узламаны, сувязь праз Signal можа быць таксама ўзламаная.

Плятформа GlobaLeaks

GlobaLeaks — больш бясьпечны і ананімны спосаб перадаваць нам файлы ці інфармацыю. Пры правільным карыстаньні ён хавае вашу тоеснасьць нават ад нас. Мы ня бачым вашага IP-адрасу, інфармацыі пра ваш браўзэр, кампутар ці апэрацыйную сыстэму. Усе файлы, якія засылаюцца на наш сэрвэр GlobaLeaks, шыфруюцца адразу па атрыманьні; усё прысланае спачатку расшыфроўваецца і праглядаецца на кампутары, які ніколі не злучаўся з інтэрнэтам. Калі вы самі не назавяце нам свайго імя ці іншай інфармацыі, па якой вас можна апазнаць, мы ня будзем ведаць, хто вы.

  • Папярэджаньне: калі ваш кампутар узламаны, камунікацыя праз плятформу GlobaLeaks таксама можа быць узламаная.

Як карыстацца GlobaLeaks

1. Рэкамэндуем ўсталяваць сабе браўзэр Tor дзеля максымальнай прыватнасьці.
2. Лепей заходзіць на нашу старонку для бясьпечнай перадачы інфармацыі праз публічную сетку Wi-Fi, а ня з дому ці з працы.
3. У браўзэры загрузіце старонку GlobaLeaks (у браўзэры Тor увядзіце наступны адрас: http://vtj2daduzvzm3z2lyxmhgxf3phkoishbibmnyr47eixchz6qwtsixeqd.onion/#/).
4. Падаць справаздачу.

5. Запоўніце форму сувязі з рэдакцыяй (калі ласка, пішыце як мага канкрэтней і карацей).

6. Пасьля адпраўкі формы вы атрымаеце ўнікальны 12-значны нумар. Зь яго дапамогай вы здолееце пасьля працягнуць бясьпечную размову з рэдакцыяй Свабоды. Для гэтага трэба ўвесьці нумар у адпаведнае акенца.

E-mail

radiosvaboda at rferl.org

Вашу электронную пошту ў некаторых краінах могуць праглядаць улады. Калі ласка, не перадавайце водгукаў або прэс-рэлізаў праз гэты канал.

Калі ваша прылада ўзламаная, шыфраваная перапіска праз эмэйл можа быць таксама ўзламаная.

Якіх падказак мы чакаем?

Мы перадаём навіны пра карупцыю, адмываньне грошай, парушэньні правоў чалавека, разбурэньне навакольнага асяродзьдзя, злачынствы, учыненыя дзяржаваю, у тым ліку ў лічбавай сфэры, і службовыя злоўжываньні ў палітычнай сфэры, — калі гэтаму ёсьць надзейныя сьведчаньні. Мы не перадаём неабгрунтаваных чутак, якія ня маюць пацьверджаньняў.

Мы зробім усё, што ў нашых сілах , каб прыбраць інфармацыю і мэтададзеныя, якія дазваляюць вас апазнаць, з усіх сьведчаньняў, якія вы нам перадаяце. Калі вы хочаце, каб вас назвалі, дайце нам знаць.

  • Ці паведамлялася пра гэта ў мэдыя раней? Па магчымасьці дайце нам знаць, дзе і калі.
  • Дадайце любыя сьведчаньні, якія толькі маеце. Гэта могуць быць тэкставыя паведамленьні, эмэйлы, фота, відэа, праграмны код.
  • Дайце нам знаць, калі нешта крытычна па тэрмінах.
  • Калі ласка, пішыце як мага канкрэтней і карацей.

Таксама зьвярніце ўвагу