У заяве МАГАТЭ гаворыцца, што генэральны дырэктар агенцтва Рафаэль Гросі «вельмі занепакоены» апошнімі падзеямі на прадпрыемстве.
Згодна з рэкамэндацыямі па бясьпецы МАГАТЭ, апэратыўны пэрсанал «павінен быць здольны выконваць свае абавязкі і мець магчымасьць прымаць рашэньні без празьмернага ціску».
Гросі заявіў, што сытуацыя, пра якую паведамляе Ўкраіна, «супярэчыць» гэтым прынцыпам, якія зьяўляюцца адной зь «сямі галоўных асноваў ядзернай бясьпекі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радыянукліды могуць даляцець да Менску», — фізык-ядзернік пра пагрозу выбуху на Запароскай АЭСРасейскія вайскоўцы на месцы адключылі некаторыя мабільныя сеткі і Інтэрнэт, у выніку «нельга атрымаць надзейную інфармацыю праз звычайныя каналы сувязі», гаворыцца ў заяве МАГАТЭ. Там дадалі, што мабільная сувязь яшчэ ёсьць, але няякасная.
Рада МАГАТЭ сабралася 2 сакавіка, каб разгледзець наступствы сытуацыі ва Ўкраіне.
Праз два дні Гросі папярэдзіў, што некалькі асноваў ядзернай бясьпекі ўжо былі пад пагрозай, калі Запароская АЭС загарэлася пасьля абстрэлу і захопу расейскімі войскамі ў ноч з 3 на 4 сакавіка.
Прэзыдэнт МАГАТЭ раней заяўляў, што ўзровень радыяцыйнага фону вакол АЭС не зафіксаваны. МАГАТЭ стварыла кругласутачны крызісны цэнтар для назіраньня за сытуацыяй на ўкраінскіх АЭС.