А 3 сакавіка па інтэрнэце разышлася «інфармацыя» пра нібыта новае забойства беларускага дальнабойніка.
Што ж папраўдзе? Міністэрства замежных спраў Беларусі зьняпраўдзіў інфармацыю пра забойства. Паліцыя Балёні праверыла і высьветліла, што ні ў Балёні, ні ў рэгіёне выпадкаў сьмерці беларусаў не было.
«Гэта паведамленьне — фэйк», — адрэагаваў прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Дальнабойнікі паміж сабой шчыльна кантактуюць у розных мэсэнджарах і чатах.
Беларускі дальнабойнік Віктар, які цяпер якраз у Эўропе, расказаў Свабодзе, што весткі пра забойства беларусаў — няпраўда.
«Калегі гэта абмяркоўвалі і прыйшлі да высновы, што гэты фэйк запусьцілі для распальваньня нянавісьці, каб „падзяліць і ўладарыць“. У асноўным паміж беларускімі і ўкраінскімі дальнабойнікамі больш-менш нармальныя стасункі захаваліся. Маю шмат кантактаў на фірмах, дзе працуюць і тыя, і другія — яўнай варожасьці няма», — зазначыў Віктар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антыфэйк: У сьпісе Галоўнага ўпраўленьня выведкі Ўкраіны расейскія, а не беларускія вайскоўцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антыфэйк: Што такое «генацыд» і чаму на Данбасе яго няма, насуперак заявам Масквы