БТРК прыняла рашэньне не паказваць матчы чарговага туру АПЛ, паколькі «спорт па-за палітыкай».
«Як нам стала вядома, падчас матчаў заплянаванае правядзеньне палітычнай акцыі. Кіруючыся прынцыпамі, якія гавораць, што спорт па-за палітыкай, Белтэлерадыёкампанія прыняла рашэньне матчы чарговага тура АПЛ не паказваць», — паведаміў Telegram-канал Агенцтва тэленавін БТРК.
Раней на матчах турніру і іншых ліг Эўропы неаднаразова выказвалася падтрымка Ўкраіне з заклікамі спыніць вайну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусам дапамагчы Ўкраіне зь Беларусі і замежжа. Рэсурсы, фонды, ініцыятывы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы абяцалі гуманітарны калідор для эвакуацыі жыхароў Марыюпалю і Валнавахі, але не далі. Дзясяты дзень вайны Расеі супраць Украіны