Платная кампанія PayPal Holdings Inc прыпыніла працу сэрвісу ў Расеі, паведамляе Reuters з спасылкай на прэзыдэнта кампаніі Дэна Шульмана.
Ён заявіў, што кампанія падтрымлівае міжнародную супольнасьць у асуджэньні «расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне». Адзначаецца, што пэўны час сэрвіс будзе даступны, каб карыстальнікі маглі зьняць грошы з сваіх рахункаў. 2 сакавіка PayPal спыніў рэгістрацыю новых карыстальнікаў з Расеі.
4 сакавіка карпарацыя Microsoft Corp абвясьціла аб прыпыненьні продажу новых прадуктаў і паслугаў у Расеі з прычыны эскаляцыі расейска-украінскага канфлікту.
Сувязі з Расеяй разарвалі ўжо многія заходнія кампаніі, у тым ліку Apple, Oracle, Dell Technologies, нафтавая Exxon Mobile, авіябудаўнічыя Boeing і Airbus, вытворцы спартовага адзеньня і абутку Nike, Walt Disney.