Пакуль ва Ўкраіне ідзе вайна пры падтрымцы ўладаў Беларусі, Лукашэнка катаецца на лыжах

Разбор завалаў ад расейскага авіяўдару ў вёсцы Мархаліўка Кіеўскай вобласьці. 4 сакавіка

Расейскія войскі, якія прыйшлі ва Ўкраіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, працягваюць аточваць Кіеў.

З тэрыторыі Беларусі расейцы абстрэльваюць Кіеў, Чарнігаў, Жытомір і іншыя гарады, зь беларускіх аэрадромаў ляцяць на Ўкраіну расейскія самалёты і верталёты.

Лукашэнка раней прызнаў факт прынамсі некалькіх ракетных удараў зь беларускай зямлі.

Лукашэнка 4 сакавіка, апраўдваючы агрэсію супраць Украіны, сказаў, што беларускае войска нібыта «прыкрывае паўднёвую мяжу».

«З дня ў дзень пачынаю пераконваць, што мы нікуды ня пойдзем, што мы будзем абараняць сваю зямлю. Калі вы мяне ня чуеце, то вам трэба выбіраць новага прэзыдэнта. Займайцеся сваёй справай. У мяне няма ні неабходнасьці, ні жаданьня пасылаць нашых дзяцей на вайну. Мы мусім абараніць нашу дзяржаву», — сказаў Лукашэнка.

Украінскія гарады ў мірны час і падчас вайны. ФОТА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выглядае, што Беларусь акупаваная». Дасьледчыца Atlantic Council пра магчымы ядзерны ўдар Пуціна

Тым часам беларуская прапаганда з пачатку вайны вядзе антыўкраінскую кампанію ва ўнісон з расейскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Казлы вы майданныя, Беларусь дала вам мір». Як лукашэнкаўская прапаганда асьвятляе вайну ва Ўкраіне

Сам Лукашэнка ня выказаў спачуваньня ўкраінскаму народу з прычыны шматлікіх ахвяраў і разбурэньняў, прынесеных расейскай вайной і саўдзелам у ёй уладаў Беларусі.

5 сакавіка Лукашэнка прыняў удзел у традыцыйнай “Менскай лыжні” ў Раўбічах і “перамог” іншых удзельнікаў у эстафэце.

Як ідзе эвакуацыя ад расейскай агрэсіі з усходу на захад Украіны. ФОТАГАЛЕРЭЯ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы абяцалі гуманітарны калідор для эвакуацыі жыхароў Марыюпалю і Валнавахі, але не далі. Дзясяты дзень вайны Расеі супраць Украіны