У Беларусі 27 лютага прайшлі масавыя затрыманьні ўдзельнікаў акцыяў пратэсту супраць вайны і рэфэрэндуму
Паводле зьвестак праваабаронцаў «Вясны», затрымалі прынамсі 908 чалавек па ўсёй краіне.
За тры дні судовых разьбіральніцтваў праваабаронцам сталі вядомыя вынікі 628 адміністрацыйных справаў. Зь іх 589 чалавек пакаралі арыштамі агулам на 8257 сутак і 20 чалавек — штрафамі на агульную суму 45 280 рублёў (1415 базавых велічыняў).
Як адзначае «Вясна», «беларусы, якія выйшлі на вуліцы, каб сказаць „Не“ вайне ва Ўкраіне, цяпер утрымліваюцца ў нечалавечых умовах у ізалятарах па ўсёй краіне. Для іх не прымаюць перадачы і не перадаюць лекі. Таксама праваабаронцам вядома, што некаторых зьбівалі пры затрыманьні і ў РУУСах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чорны лебедзь» прыляцеў. Чаму на рэфэрэндуме выбухнулі пратэсты, якіх ніхто не чакаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажар на Запароскай АЭС патушылі, яе пляцоўку захапілі расейцы. Дзявяты дзень вайны Расеі супраць Украіны