Украінская сацыялягічная група «Рэйтынг» 1 сакавіка правяла рэпрэзэнтатыўнае тэлефоннае апытаньне насельніцтва Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Удзел Беларусі ў вайне з Украінай — гэта катастрофа для Беларусі». Вынікі апытаньня Chatham HouseНа пытаньне, хто ў Расеі вінаваты ў вайне супраць Украіны, 55% рэспандэнтаў усклалі адказнасьць толькі на ўлады Расеі, 38% — і на ўлады, і на народ Расеі.
Было аналягічнае пытаньне і пра Беларусь. Віну за ўварваньне толькі на ўлады дзяржавы ўсклалі 70% апытаных і 24% — і на ўлады, і на беларускі народ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму расейцы ладнай часткай ухваляюць вайну, а беларусы — не? Аналіз палітолягаУ паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах Украіны адносна меншая доля апытаных абвінавачвае народ і ўлады Расеі ў распачацьці вайны супраць Украіны.
Што да Беларусі, то ўва ўсіх макрарэгіёнах большасьць (ад 60% на Захадзе да 80% на Ўсходзе) ускладаюць віну за ўварваньне толькі на кіраўніцтва Беларусі.