Вярхоўная Рада Ўкраіны зьвярнулася да Генэральнага сакратара ААН з заклікам да пасярэдніцтва дзеля спыненьня вайны.
Вярхоўная Рада просіць Арганізацыю Аб’яднаных Нацыяў увесьці на тэрыторыю Ўкраіны міратворчыя сілы згодна з рэзалюцыяй ААН «Абʼяднаньне дзеля міру» ад 1950 году.
Пра гэта паведамляе УНІАН з спасылкай на прыняты сёньня парлямэнтам зварот да міжнародных арганізацыяў.
Дэпутаты заклікалі ААН, Чырвоны Крыж, Эўрапарлямэнт неадкладна забясьпечыць абарону насельніцтва Ўкраіны ад узброенага нападу расейскіх войскаў.
Ідзецца, у прыватнасьці, пра неадкладнае ўвядзеньне беспалётнай зоны над Украінай, неадкладнае адкрыцьцё «зялёных» калідораў для бясьпечнай эвакуацыі людзей і ўвод ва Ўкраіну міратворчых сілаў ААН.
Таксама Вярхоўная Рада зьвярнулася да Генэральнага сакратара ААН з заклікам да пасярэдніцтва дзеля спыненьня вайны.