Перадавая група Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе выехала ў «рэгіён Украіны», каб пачаць расьсьледаваньне магчымых ваенных злачынстваў, паведаміў у інтэрвію Reuters яе галоўны пракурор Карым Хан.
Як паведамляе Reuters, яны выехалі празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як пракурор Карым Хан заявіў, што пачне зьбіраць доказы ў рамках афіцыйнага расьсьледаваньня, пачатага пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну 24 лютага.
«Учора я сфармаваў каманду, а сёньня яны едуць у рэгіён», — сказаў Хан. «Гэта перадавая каманда, якая складаецца са сьледчых, юрыстаў, а таксама тых, хто мае асаблівы досьвед апэратыўнага плянаваньня».
Хан заявіў, што яго офіс будзе разглядаць магчымыя ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасьці і генацыд — злачынствы, якія трапляюць пад юрысдыкцыю суду — з абодвух бакоў канфлікту.
Ні Расея, ні Ўкраіна не ўваходзяць у Міжнародны крымінальны суд, і Масква не прызнае суд, створаны ў 1997 годзе паводле Рымскага статуту і адкрыты ў Гаазе ў 2002 годзе.