«Ніколі такога не было, і вось зноў», — напісана на галоўнай старонцы.
Гэты сайт быў папулярны падчас дэвальвацыі ў 2011 годзе, калі валюту купіць было амаль немагчыма. Назва — гэта прозьвішча колішняга кіраўніка Нацбанку Пятра Пракаповіча, які паабяцаў, што «ніякай дэвальвацыі ня будзе», пасьля чаго рубель абясцэніўся амаль утрая.
На фоне нападу Расеі на Ўкраіну пачаў рэзка абясцэньвацца як расейскі, так і беларускі рубель. Цяпер даляр каштуе ў абменьніках 3,17 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачок Ганны Севярынец арыштавалі на 15 дзён