Праз агрэсію Расеі на ўсходзе Украіны каля 40 тысяч чалавек засталіся без сьвятла і харчаваньня, а расейскія вайскоўцы перашкаджаюць эвакуацыі мясцовага насельніцтва, паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі.
«У цяперашні час гуманітарная сытуацыя на ўсходзе краіны складаная. Асабліва востра стаіць пытаньне аб эвакуацыі насельніцтва з гарадоў Валнаваха, Сартана, Талакоўка, дзе працягваюцца актыўныя баявыя дзеяньні. Але расейскі бок ня даў адказу датычна эвакуацыі насельніцтва», — цытуе міністра ў тэлеграме прэс-служба МУС.
Міністар унутраных спраў адзначыў, што Ўкраіна выкарыстала ўсе магчымыя міжнародныя інструмэнты.
Таксама, паводле яго, крытычная сытуацыя ў горадзе Буча Кіеўскай вобласці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неба мае барвовы колер». Занатоўкі зь лініі фронту літаратара Сяргея Прылуцкага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Харкаў і Кіеў пад ракетнымі ўдарамі, Херсон у аблозе. Хроніка вайны Расеі супраць Украіны і рэакцыі ў сьвеце 1 сакавіка