1 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што беларускія вайскоўцы знаходзяцца ў сваіх частках. Але людзі паведамляюць, што гэта ня так. Свабода пагутарыла з маці вайскоўца, які нясе тэрміновую службу ў паветрана-дэсантных войсках.
«Ён і іншыя вайскоўцы ўжо тыдзень ня ў частцы — на мяжы з Украінай. Жывуць там у намётах, ахоўваюць пантонны мост. Яны ня маюць доступу ў інтэрнэт, таму не валодаюць інфармацыяй. Але іх камандзір ім сказаў, што Зяленскі здаўся — вось якая хлусьня і прапаганда», — кажа маці.
Яна кажа, што іншыя бацькі ня паведамляюць сваім дзецям у войску, што ідзе вайна.
«Я стамілася сварыцца, да многіх рэальна не даходзіць, што адбываецца», — дадала маці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці зайшлі беларускія войскі ва Ўкраіну? Што вядома на гэты момант ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства абароны Беларусі: Ні пад Чарнігавам, ні пад Кіевам няма беларускіх вайскоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як вайна мяняе стаўленьне беларусаў да Расеі? Ацэнка сацыёляга