Украіна можа нанесьці ракетны ўдар па Беларусі, калі галоўнакамандуючы прыме адпаведнае рашэньне, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.
«Нашыя войскі сёньня займаюцца зьнішчэньнем расейскай вайсковай тэхнікі і рэсурсаў, якія ёсьць на сёньняшні дзень на тэрыторыі нашай краіны. Пры неабходнасьці, калі будзе прынята рашэньне вярхоўным галоўнакамандуючым зрабіць гэта, яно будзе прынята», — заявіў ён у эфіры тэлеканалу «Украіна 24».
На пытаньне, ці зможа нанесьці Ўкраіна ўдар па тэрыторыі Беларусі ў выпадку прыняцьця прэзыдэнтам Украіны, вярхоўным галоўнакамандуючым Уладзімірам Зяленскім рашэньня, Данілаў адказаў: «Вядома ж».
Падчас эфіру Данілаў таксама сказаў, што для Ўкраіны было нечаканым выкарыстаньне тэрыторыі Беларусі для нападу расейскіх войскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці зайшлі беларускія войскі ва Ўкраіну? Што вядома на гэты момант ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Харкаў і Кіеў пад ракетнымі ўдарамі, Херсон у аблозе. Хроніка вайны Расеі супраць Украіны і рэакцыі ў сьвеце 1 сакавіка