«Страшны суд чакае кожнага чалавека. Ніякая зямная ўлада, ніякія лекары, ніякая ахова не засьцеражэ ад гэтага суду», — гаворыцца ў звароце.
«Мы смуткуем аб тым выпрабаваньні, якому былі незаслужана падданыя нашыя браты і сёстры ва Ўкраіне, — кажуць сьвятары. — Мы нагадваем аб тым, што жыцьцё кожнага чалавека ёсьць неацэнным і непаўторным дарам Божым, а таму жадаем вяртаньня ўсіх воінаў — і расейскіх, і ўкраінскіх — у свае родныя дамы і сем’і цэлымі.
Мы з горыччу думаем пра тую прорву, якую давядзецца пераадольваць нашым дзецям і ўнукам у Расе і ва Ўкраіне, каб зноў пачаць сябраваць адзін з адным, паважаць і любіць адно аднаго.
Мы паважаем набожную свабоду чалавека і лічым, што народ Украіны павінен рабіць свой выбар самастойна, не пад прыцэлам аўтаматаў, бязь ціску з Захаду ці Ўсходу».
«Спыніце вайну» — гэтымі словамі завяршаецца зварот.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 100 беларусаў ужо асудзілі за пратэст супраць вайны Расеі ва Ўкраіне, якую падтрымаў Лукашэнка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Bellingcat: «Стратэгія Крамля — зрабіць Беларусь злачынцам». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Харкаў і Кіеў пад ракетнымі ўдарамі, Херсон у аблозе. Хроніка вайны Расеі супраць Украіны і рэакцыі ў сьвеце 1 сакавіка