Жыхары ўкраінскага паселішча Дабранка выйшлі з акцыяй да аднайменнага пункту пропуску зь Беларусьсю, каб перадаць беларусам, што не дазволяць увайсьці на сваю тэрыторыю ні расейскім, ні беларускім войскам.
Спачатку адзін з жыхароў гучна пракрычаў: «Беларусы! Вы чуеце нас? Перадайце, калі ласка! Дабранка вас тут не чакае! Ні Расею, ні беларускія войскі мы не прапусьцім!».
Другі дадаў: «Гэць дадому!». Жыхары Дабранкі чакалі адказу, але ім так ніхто і не адказаў. Напрыканцы мясцовыя жыхары ўключылі гімн Украіны.
Дабранка знаходзіцца ў Рэпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласьці, а ў ім – памежны пункт пропуску. Беларускі пункт пропуску называецца Паддабранка (Гомельскі раён і вобласьць).