На пазачарговай сэсіі ў панядзелак, 28 лютага, Сэйм Латвіі ў двух чытаньнях аднагалосна прыняў папраўкі ў Закон аб нацыянальнай бясьпецы, якія дазваляюць грамадзянам Латвіі змагацца за Ўкраіну.
Пра гэта піша Delfi. Папраўкі ў закон падтрымалі 87 дэпутатаў.
Папраўкі прадугледжваюць, што тыя, хто будзе ваяваць ва Ўкраіне за яе незалежнасьць, павінны неадкладна зарэгістравацца ў аддзеле ўліку рэзэрвы Нацыянальных узброеных сіл.
Раней эўрапейскія краіны, а Латвія сярод першых, закрылі сваю паветраную прастору ад самалётаў з Расеі і ўвялі супраць Масквы эканамічныя санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Баявы настрой — мы ж перамагаем!» — беларус, які браў удзел у начным баі за Васількоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія заблякавала трансьляцыю шэрагу расейскіх тэлеканалаў і аднаго беларускага