Раніцай некаторыя расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Запароская АЭС нібыта захоплена расейцамі. Пазьней з такой заяваў выступіў прадстаўнік расейскага Міністэрства абароны Канашэнкаў. У Кіеве гэта абверглі.
«Усе чатыры дзейныя атамныя станцыі знаходзяцца пад кантролем Украіны і працуюць у штатным рэжыме. „Енергоатом“ робіць усё неабходнае для абароны АЭС, арганізавана ўзмоцненая абарона ядзерных аб’ектаў адпаведнымі падразьдзяленьнямі, прадугледжанымі заканадаўствам.
Парушэньня ўмоў бясьпечнай эксплюатацыі няма. Радыяцыйны, супрацьпажарны і экалягічны стан на ўсіх АЭС і прылеглых да іх тэрыторыях не зьмяняўся і знаходзіцца ў межах нормаў».
У пачатку расейскай агрэсіі пад кантроль акупацыйных войскаў перайшла Чарнобыльская АЭС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАГАТЭ заклікала гарантаваць «бясьпеку ядзерных установак» ва Ўкраіне пасьля захопу расейцамі ЧАЭС ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская службоўка: Чарнобыльская АЭС працуе, пэрсанал — закладнікі ў расейцаў