Дзеяньні прэзыдэнта Зяленскага падтрымліваюць больш за 90% украінцаў, — апытаньне

Уладзімір Зяленскі

Дзеяньні прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага падтрымліваюць больш за 90% апытаных. Такія вынікі апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» 26–27 лютага 2022 году.

Паводле апытаньня, 91% украінцаў падтрымліваюць дзеяньні прэзыдэнта Зяленскага, зь іх 59% — цалкам падтрымліваюць, 32% — хутчэй падтрымліваюць. Не падтрымліваюць — 6%, не змаглі адказаць — 3%. Пры гэтым група «Рэйтынг» адзначае, што са сьнежня 2021 году падтрымка дзеяньняў прэзыдэнта Ўкраіны вырасла ўтрая. Вынікі прыводзіць агенцтва Unian.

Ва ўсіх рэгіёнах краіны назіраецца надзвычай высокі ўзровень падтрымкі Зяленскага: на Захадзе і ў Цэнтры больш за 90%, на Ўсходзе і Поўдні — больш за 80%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз закрые неба для ўсіх расейскіх самалётаў, у тым ліку прыватных