«На гэты момант сайт БЧ недаступны. Кампутарная сетка БЧ знаходзіцца ў стане каляпсу. Дарога пераходзіць у ручны рэжым кіраваньня, што істотна запаволіць рух цягнікоў, але ня створыць аварыйных сытуацыяў», — удакладнілі «Кібэрпартызаны»
У сваім паведамленьні яны таксама падкрэсьлілі, што ўнутраная сетка будзе адключаная, пакуль расейскія войскі не пакінуць тэрыторыю Беларусі і «ўдзел вайсковых сілаў Беларусі ў фашысцкай агрэсіі ня спыніцца».
Таксама пра спэцапэрацыю на Беларускай чыгунцы дзеля фізычнага прывядзеньня ў непрыдатнасьць шляхоў-злучэньняў, каб прыпыніць эшалёны да ўкраінскай мяжы, заявіла арганізацыя былых сілавікоў BYPOL.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: украінская дэлегацыя зьмяніла маршрут руху на перамовы, але яны адбудуццаАкцыі, паводле BYPOL, зьдзейсьненыя ў знак салідарнасьці з украінскім народам і дзеля дапамогі яму ў вайне супраць расейскага агрэсара.
«У выніку фізычна пашкоджаныя прылады сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякаваньня, а таксама кантактная сетка. Частка абсталяваньня не падлягае аднаўленьню. Паралізаваны рух на некалькіх участках дарогі», — паведаміў BYPOL.
Паводле тэлеграм-каналу @belzhd_live «Сообщество железнодорожников Беларуси», дыспэтчарская цэнтралізацыя «Нёман» выведзена са строю, спадарожнае праграмнае забесьпячэньне не працуе, БЧ пераведзена на ручны рэжым працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Мы будзем абвяшчаць забастоўку, каб не дапусьціць удзелу Беларусі ў вайне»Таксама вядома, што хакеры атакавалі сайты шэрагу беларускіх дзяржаўных установаў. Цяпер яны не працуюць. Пра гэта паведаміла дзяржаўная служба спэцсувязі і абароны інфармацыі Ўкраіны.
Ідуць кібэратакі і на вэб-рэсурсы Расеі, піша тэлеграм-канал Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Не працуюць зараз, сярод іншага, сайты СК РФ, ФСБ РФ, «Сбербанку». Заблякаваныя такія беларускія і расейскія рэсурсы, як sberbank.ru, vsrf.ru, scrf.gov.ru, kremlin.ru, radiobelarus.by, rec.gov.by, sb.by, belarus.by, belta.by, tvr.by.