«Не — вайне!», «Слава Ўкраіне!» Як беларусы пратэставалі ў дзень рэфэрэндуму. ФОТА
Сотні беларусаў несьлі кветкі да ўкраінскай амбасады ў Менску
Людзі каля ўчастку для галасаваньня ў гімназіі № 33 у Менску
Збор людзей каля ўчастку для галасаваньня ў Менску
Участак для наласаваньня № 63 на вуліцы Напалеона Орды ў Менску. Як толькі людзі 10 хвілін пастаялі каля ўчастку, падагналі тры машыны вайскоўцаў з сабакамі
Ля ўчастку № 57 у Менску на вуліцы Чурлёніса. Людзі выгукалі лёзунгі «Ганьба!», «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь!»
Пратэст каля ўчастку для галасаваньня ў Заслаўі
Людзі разгарнулі ўкраінскі сьцяг
Шмат людзей каля аднаго з выбарчых участкаў у Менску
Сілавікі каля СШ № 3 на 3-м Чыгуначным завулку ў Менску
Затрыманьне там жа
Збор людзей каля адной зь менскіх школ, дзе разьмясьціўся выбарчы ўчастак
Чарга прагаласаваць
Вечарам група грамадзян сабралася недалёка ад генэральнага штабу Ўзброеных сілаў у Менску, каб выказаць пратэст супраць удзелу беларускай арміі ў вайне супраць Украіны. Кіроўцы віталі іх гукавымі сыгналамі
На фота момант, калі хуткая дапамога забірае пратэстоўца
Затрыманьне ў Менску непадалёк ад будынку генэральнага штабу
У Гомлі затрымалі юрыстку, кандыдата навук Ірыну Кучвальскую. Яна прыйшла да выбарчага ўчастку ў школе № 66 з антываенным плякатам
Нам у рэдакцыю даслалі шмат фота бюлетэняў, якія выглядалі прыкладна такім чынам. Многія адгукнуліся на заклікі апазыцыі ставіць два крыжыкі на знак пратэсту
На многіх бюлетэнях людзі пакідалі надпісы «Не — вайне», «Слава Ўкраіне»
На некалькіх фота бюлетэняў, дасланых у рэдакцыю, ёсьць нецэнзурны выраз — адсылка да словаў украінскіх памежнікаў з вострава Зьмяіны, якія адмовіліся здацца расейцам у палон і, магчыма, загінулі