У Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнай мэдыцыны (Гомель) — больш за 150 параненых расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведамляюць мэдыкі.
«Частку шпіталя аддалі цалкам пад іх патрэбы. Прычым мэдычную дапамогу ім аказваюць у першую чаргу. Параненыя працягваюць паступаць. Іх прывозяць на вайсковых грузавых аўтамабілях», — паведамляе крыніца Свабоды.
Раней мэдыкі паведамлялі, што параненых прымае і абласны шпіталь.
Рэспубліканскі цэнтар радыяцыйнай мэдыцыны — найбліжэйшая буйная мэдычная ўстанова на ўезьдзе ў Гомель. Яна месьціцца каля шашы Чарнігаў — Гомель.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Кіева, Харкава і іншых гарадоў. Звыш 150 тысяч уцекачоў. Хроніка расейскай агрэсіі супраць Украіны 26 лютага