«Банк БелВЭБ адным з першых банкаў сутыкнуўся з наступствамі санкцый ЭЗ і ЗША. Спадзяёмся на разуменьне з вашага боку», — гаворыцца ў паведамленьні.
Кліентаў банку таксама паінфармавалі, што ажыцьцяўленьне апэрацый па картках Visa на замежных онлайн-сэрвісах (Яндекс, Wildberries, AliExpress, Ozon і інш.), а таксама з дапамогай Apple Рау будзе недаступнае.
Таксама ў банку паведамілі, што часова ўводзяцца абмежаваньні на куплю замежнай валюты ў інтэрнэт-банкінгу і мабільнай аплікацыі UP.
Банкаматы банку БелВЭБ і банкаў-партнэраў працуюць у «штатным рэжыме».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўская фінансавая кампанія Paysera абмежавала грашовыя пераводы ў Расею і Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў