Санкцыі ў дачыненьні да кіраўнікоў дзяржаў — мера, якая ўжываецца ў выключных выпадках.
Таксама пад санкцыі трапяць члены Савета бясьпекі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна дае адпор расейскай агрэсіі. Расею выключылі з Рады Эўропы. Што адбывалася 25 лютагаНекалькі гадзін раней Рада ЭЗ у замежных справах прыняла другі пакет санкцый, які прадугледжвае замарожваньне актываў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова. Пры гэтым абмежаваньні ня будуць распаўсюджвацца на паездкі, паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз дамовіўся замарозіць рахункі Пуціна і ЛаўроваВялікая Брытанія таксама ўвяла пэрсанальныя санкцыі супраць Пуціна і Лаўрова. «Сьвет павінен быць упэўнены, што прэзыдэнт Пуцін пацерпіць няўдачу ў гэтым акце агрэсіі», — заявіў брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан.
Эўразьвяз да гэтага прыняў пакет санкцый, які закране 70 працэнтаў банкаўскага сэктару Расеі і асноўныя дзяржаўныя кампаніі, у тым ліку вайсковую прамысловасьць. ЭЗ таксама плянуе ўвесьці забарону на экспарт нафты і «зрабіць для Расеі немагчымым удасканаленьне яе нафтаперапрацоўчых заводаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз ўзгадніў новы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі, у тым ліку забарону на экспарт нафтыАкрамя таго, ЭЗ забароніць продаж самалётаў і авіяцыйнага абсталяваньня расейскім авіялініям. Пакет санкцый прадугледжвае таксама абмежаваньне продажу ў Расею паўправаднікоў і праграмнага забесьпячэньня. Дыпляматы і бізнэсмэны з Расеі больш ня змогуць атрымліваць візы Эўразьвязу ў прыярытэтным парадку.
Аб сэктаральных і фінансавых санкцыях у дачыненьні да Расеі абвясьцілі Вялікая Брытанія, ЗША, Канада, Японія, а Чэхія, Латвія і Літва спынілі выдачу віз расейцам, акрамя гуманітарных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковыя прадпрыемствы і кіраўніцтва арміі. Супраць каго ЗША ўвялі новыя санкцыі ў Беларусі