Расея страціла сяброўства ў Радзе Эўропы пасьля нападу на Ўкраіну

Наступствы нападу Расеі на Ўкраіну

Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Італіі Люіджы Ды Маё.

Расея больш ня сябра Рады Эўропы, пра што 25 лютага паведаміў міністар замежных справаў Італіі Люіджы Ды Маё, які старшынюе ў Камітэце міністраў гэтай міжнароднай арганізацыі. Рашэньне прынята ў сувязі з нападам Расеі на Ўкраіну, паведамляе Reuters.

Рада Эўропы створаная пасьля Другой сусьветнай вайны для абароны правоў чалавека і вяршэнства права на кантынэнце. Беларусь страціла статус спэцыяльна запрошанага ў Радзе Эўропы яшчэ ў 1996 годзе ў выніку грубых парушэньняў правоў чалавека з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеўскай вобласьці ў выніку авіяўдараў загінулі чацьвёра і параненыя 15 мірных грамадзян