«Пасьля жорсткага бою наш кантроль над Чарнобыльскай АЭС быў страчаны. Стан былой Чарнобыльскай АЭС, канфайнмэнтаў і сховішчаў ядзерных адыходаў невядомы. Пасьля абсалютна бессэнсоўнага нападу расейцаў на гэтым кірунку немагчыма казаць, што ЧАЭС у бясьпецы. Гэта адна з самых сур’ёзных пагрозаў Эўропе сёньня», — паведаміў Падаляк.
Паводле кіраўніцтва Чарнобыльскай АЭС, ахвяраў і пацярпелых няма.
Тое, што Чарнобыльскую зону адчужэньня і ЧАЭС узяла пад кантроль армія РФ, пацьвердзіў і прэм’ер-міністар Украіны Шмыгаль на брыфінгу ўраду.
Раней пра захоп станцыі і супрацоўнікаў ЧАЭС як закладнікаў пісала ў сябе ў фэйсбуку дарадца камандуючага Сухапутнымі войскамі Ўзброеных сілаў Украіны Алена Шаўцова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: «Расейскія акупанты намагаюцца захапіць ЧАЭС». Зайшлі з тэрыторыі Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Балістычныя ракеты, захоп Чарнобыльскай АЭС. Што вядома пра ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны