На фоне нападу Расеі на Ўкраіну 24 лютага беларускі рубель рэзка прасеў адносна замежных валют.
Па Нацбанку даляра цяпер каштуе 2,65 рублі, эўра — 2,99 рублі. Аднак у абменьніках на продаж курсы валют усталяваліся іншыя. Даляр некаторыя банкі прадавалі па 2,7-3 рублі, эўра — 3,2-3,5 рублі.
Ад раніцы не працуе онлайн-бэнкінг «Прыёрбанку».
Каля абменьнікаў утварыліся чэргі, а некаторыя банкі і проста перасталі прадаваць валюту.
Чэргі ўтварыліся таксама ля банкаматаў, людзі спрабуюць зьняць грошы.