Цяпер рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць ува ўсёй краіне. У Луганскай і Данецкай абласьцях, дзе ідзе апэрацыя Аб’яднаных сілаў Украіны, надзвычайнае становішча дзейнічае ўжо 8 гадоў.
Перад гэтым дэпутаты ўхвалілі пастанову аб бесьперапыннай працы парлямэнту ва ўмовах надзвычайнага становішча і зьмены ў дзяржаўны бюджэт – дадаткова выдаткаваўшы 23 мільярды грыўняў (больш як 800 мільёнаў даляраў) на абарону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская пагроза Ўкраіне і рэакцыя сьвету. Што адбывалася 23 лютагаУкраінцы пры пагрозе новай агрэсіі зноў пачалі актыўна ахвяраваць грошы на армію. Дабрачынны фонд “Вярніся жывым”, які з 2014 году дапамагае фронту, паведаміў, што за адзін дзень – 22 лютага -- грамадзяне Ўкраіны пералічылі на патрэбы вайскоўцаў больш за 20,5 мільёнаў грыўняў (больш як 700 тысяч даляраў).
- На пэрыяд надзвычайнага становішча ўводзіцца асаблівы рэжым уезду ва Ўкраіну і выезду зь яе, абмяжоўваецца рух грамадзян і транспартных сродкаў, забараняюцца масавыя акцыі і страйкі.
- Не выключаецца таксама часовая або незваротная эвакуацыя людзей зь небясьпечных для жыхарства месцаў з абавязковым наданьнем ім стацыянарных або часовых жылых памяшканьняў.
- Пры патрэбе могуць дадаткова ўводзіцца камэнданцкі час і праверка дакумэнтаў у грамадзян, а таксама дазвол на надгляд рэчаў, транспартных сродкаў, багажу, грузаў, службовых памяшканьняў і жытла грамадзян. Але мабілізацыя пры надзвычайным становішчы не праводзіцца.
Служба бясьпекі Ўкраіны зьвярнулася да грамадзян з заклікам не нагнятаць сытуацыю, бо надзвычайнае становішча не ўскладніць жыцьцядзейнасьць краіны і будзе скасаванае адразу, як толькі ў ім ня будзе патрэбы.
“Няма ніякіх падставаў для трывогі. Ідзе максымальна арганізаваная праца для найбольш эфэктыўнай абароны нашай краіны і вашай бясьпекі. Рашэньне ўлады часова ўвесьці надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны ёсьць небходным і ўзважаным”, – адзначаецца ў адмысловай заяве СБУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хай будзе пракляты гэты Пуцін». Выбухі і абстрэлы на Данбасе. ВідэаУ памежных зь Беларусьсю і Расеяй абласьцях ужо ўведзеныя дадатковыя абмежаваньні:
- забарона грамадзянам Украіны і замежнікам быць на памежжы ў начны час
- абмежаваньне выкарыстаньня плавальных сродкаў
- абмежаваньні руху аўтамабіляў у кірунку мяжы, апроч вайсковага транспарту
- забарона выкарыстаньня радыёстанцыяў і палётаў лёгкаматорных і бесьпілётных сродкаў
- забарона відэаздыманьня памежнікаў, а таксама аб’ектаў, што належаць памежнай службе
- забарона рухацца па ўзьбярэжжы памежных вадаёмаў.