У размовах баевікі ўзгадняюць каардынаты сваіх абстрэлаў і колькасьць снарадаў, якія мусяць выпусьціць у кірунку Шчасьця ды іншых паселішчаў.
«Ноччу перадаюць, што „Мэталіст“ абстралялі, па радыё. Я тэлефаную хлопцам, а яны мне кажуць: „Ты што, дурань? Ніхто нас не абстрэльваў“. Карацей, я мяркую, што ўсё гэта спэцыяльна робяць».
«Не-не-не-не. Ня ўкропы кідаюць. Нашы кідаюць».
«Мы сюды яшчэ ня чулі ніводнага прылёту. Толькі адсюль».
«Полк Кадырава прыйшоў. І сьцяг Кадырава, у іх асобны сьцяг. Прыехалі, паміж Расеяй і Ўкраінай на мытні сталі».
Таксама сэпаратысты абмяркоўваюць тое, што ўкраінскія войскі не рэагуюць на іхныя правакацыйныя абстрэлы. Яны прызнаюцца, што трапілі ў «месца нясеньня службы расейскіх памежнікаў» у Растоўскай вобласьці, у зьнішчэньні якога Расея абвінаваціла Ўкраіну, і называюць яго «будкай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Танкі ў Данецку. Эўропа адказвае Пуціну санкцыямі. Расея рыхтуе ўдар па Ўкраіне? Што адбывалася 22 лютагаБаевікі пацьвярджаюць, што яны абстралялі Луганскую цеплаэлектрастанцыю ў Шчасьці, у выніку чаго горад застаўся без вады, электрычнасьці і цяпла.
Сэпаратысты таксама расказваюць, што атрымалі аўтаматы, супрацьгазы, патроны, гранаты, але ня маюць ежы і пітной вады. «Няма ні вады, ні жэрці... Нават простай халоднай вады няма», — скардзіцца адзін з баевікоў.
«Ніхто нічога ня ведае... Патронаў ня выдалі, ня кормяць ужо другія суткі... Мы што тут, для мяса? Якая на (нецэнзурнае слова) Радзіма? Зробяць з нас мяса, вось і ўсё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет Фэдэрацыі Расеі даў дазвол выкарыстоўваць армію за мяжой