«Гэтым рашэньнем Расея ўчыніла акт чарговай агрэсіі ды чарговы раз парушыла дзяржаўны сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласьць Украіны ў межах міжнародна прызнаных межаў, а таксама шэраг міжнародна-праўных актаў двухбаковага і шматбаковага характару», — адзначаецца ў заяве.
Паводле дэпутатаў, такім чынам Расея аднабаковым чынам выйшла зь Менскіх дамоўленасьцяў і зруйнавала мірны працэс ў нармандзкім і менскім фарматах.
У заяве падкрэсьліваецца, што Ўкраіна застаецца адданай дыпляматычна-палітычнаму шляху ўрэгуляваньня міжнароднага ўзброенага канфлікту, а Аўтаномная Рэспубліка Крым і часова акупаваныя раёны Данецкай і Луганскай абласьцей ёсьць неад’емнай часткай Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі не выключае разрыву дыпляматычных адносін з Расеяй і ваеннага становішчаДэпутаты заклікалі Расею скасаваць супрацьпраўныя рашэньні і зьліквідаваць наступствы, выкліканыя прызнаньнем Расеяй незалежнасьці так званых «народных рэспублік».
«Парлямэнт заклікае замежныя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі не прызнаваць незалежнасьць незаконных самаабвешчаных утварэньняў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей і ўстрымлівацца ад любых дзеяньняў і крокаў, якія можна патлумачыць як іх прызнаньне», — сказана ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына спыняе сэртыфікацыю газаправоду «Паўночны паток – 2» за дзеяньні Расеі супраць УкраіныВярхоўная Рада Ўкраіны ўсклала на Расею адказнасьць за пагаршэньне сытуацыі ў бясьпецы, масавую прапаганду і дэзынфармацыю, якія расейскі бок спрабуе выкарыстаць як нагоду для прызнаньня незалежнасьці так званых «ЛНР» і «ДНР».
Украінскія дэпутаты заклікалі замежныя краіны асудзіць дзеяньні Расеі як незаконныя і ўвесьці жорсткія сэктаральныя, фінансавыя і пэрсанальныя санкцыі, уключна з спыненьнем праекту «Паўночны паток — 2» і паставак у Расею высокіх тэхналёгіяў, каб спыніць узброеную агрэсію Расеі супраць Украіны.
«Парлямэнт заклікае ўрады замежных краін спрыяць узмацненьню абароназдольнасьці Ўкраіны і прысьпешыць наданьне комплекснай, у тым ліку абароннай, дапамогі, а таксама падтрымаць эканоміку і фінансавую стабільнасьць ва Ўкраіне», — адзначаецца ў заяве.