22 лютага 2022 году дэпутаты расейскай Дзярждумы прагаласавалі за ратыфікацыю пагадненьняў, падпісаных у панядзелак прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным і самаабвешчанымі кіраўнікамі «Данецкай» і Луганскай народных рэспублік» Дзянісам Пушыліным і Леанідам Пасечнікам пасьля прызнаньня іх сувэрэнітэту. Пра гэта паведамляе РБК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі не выключае разрыву дыпляматычных адносін з Расеяй і ваеннага становішчаДэпутаты аднагалосна падтрымалі гэтае рашэньне (398 «за», супраць не прагаласаваў ніхто і ніхто не ўстрымаўся).
Уначы прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аддаў загад аб уводзе расейскіх войскаў у два сэпаратысцкія рэгіёны, якія падтрымліваюцца Масквой, праігнараваўшы пагрозы Захаду аб увядзеньні санкцый, паведамляе AFP.
Раней кіраўнік Крамля прызнаў незалежнасьць падкантрольных сэпаратыстам раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, падрыхтаваўшы глебу для апэрацыі ў разгортваньні часткі сіл ля ўкраінскіх межаў.
У двух афіцыйных указах Пуцін даручыў Міністэрству абароны забясьпечыць ажыцьцяўленьне «функцый у падтрыманьні міру» ў Данецкай і Луганскай абласьцях. У тых жа дакумэнтах Пуцін таксама даручыў расейскаму МЗС устанавіць дыпляматычныя адносіны з «рэспублікамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Танкі ў Данецку. Эўропа адказвае Пуціну санкцыямі. Расея рыхтуе ўдар па Ўкраіне? Што адбывалася 22 лютага