На 21 лютага праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі 1065 чалавек.
Суд над Яўгенам Бабаком прызначылі на 11 сакавіка, паведамляе «Наша ніва».
Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеяньні, якія парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальваньне варожасьці).
У жніўні 2020-га Бабак пачаў праверку людзей у форме ДАІ, якія пабілі байкераў у менскім Уруччы ўначы 11 жніўня. Аднак начальства спыніла праверку, а самога Бабака прымусілі звольніцца.
10 чэрвеня 2021 году кватэру экс-пракурора разграмілі пры ператрусе, а самога яго арыштавалі — сьпярша быў адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля 15 сутак ня выйшаў на волю экс-пракурор Яўген Бабак. Яго арыштавалі на новы тэрмін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кастусёву не рэкамэндуюць анкалягічную апэрацыю, Фядута піша вершы пра вожыкаў. Што новага ў крымінальнай справе аб замаху на Лукашэнку