Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб забароне гандлю і інвэстыцый паміж амэрыканскімі фізычнымі асобамі і двума сэпаратысцкімі рэгіёнамі Ўсходняй Украіны, якія Расея прызнала незалежнымі, гаворыцца ў заяве Белага дому.
Паводле дакумэнта, дэклярацыя Ўладзіміра Пуціна «супярэчыць абавязаньням Расеі ў рамках менскіх пагадненьняў», «абвяргае заяўленую прыхільнасьць Расеі да дыпляматыі» і «падрывае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны», гаворыцца ў заяве.
Сярод іншага, забараняецца «быць з дня ўказаньня кіраўніком, службовай асобай, вышэйшым кіраўніком або чальцом рады дырэктараў арганізацыі», якая дзейнічае на тэрыторыі так званых «ДНР» або «ЛНР».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі і даручыў Савету Фэдэрацыі ратыфікаваць гэтае рашэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні «незалежнасьці» так званых «ЛНР» і «ДНР» і ўводзе туды войска. ГалоўнаеЯк стала вядома празь некаторы час, расейскія вайсковыя падразьдзяленьні будуць накіраваныя ў сэпаратысцкія «ЛНР» і «ДНР». Гэта вынікае з указаў аб прызнаньні дзьвюх «рэспублік» Данбасу з подпісам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна: у ім сказана, што ён даручыў расейскім вайскоўцам «забясьпечыць падтрыманьне міру» ў «ДНР» і «ЛНР».
Ва Ўкраіне з прычыны прызнаньня сэпаратысцкіх рэспублік Крамлём завялі крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар ААН: Рашэньне Расеі парушае тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны