Генэральная пракурора Ўкраіны распачала крымінальную справу пасьля заявы прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб прызнаньні незалежнасьці так званых «ДНР» і «ЛНР»
Пра гэта паведаміла 21 лютага на сваёй старонцы ў Фэйсбуку генэральная пракурорка Ірына Венядзіктава.
Яна падкрэсьліла, што справа заведзеная ў адпаведнасьці з артыкулам Крымінальнага кодэксу Ўкраіны, які забараняе заклікі да зьмены межаў краіны з боку прадстаўнікоў улады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні «незалежнасьці» так званых «ЛНР» і «ДНР» і ўводзе туды войска. Галоўнае«Нашы ўкраінскія пракуроры зоймуцца гэтай справай «па поўнай праграме». «Езьдзіць на шопінг чальцам гэтага закрытага клюбу за мяжу стане цяжка — абяцаем», — дадала Венядзіктава.
Яна падкрэсьліла, што не можа камэнтаваць сытуацыю «эмацыйна», а закон абавязвае Офіс генпракурора «рэагаваць на ўчыненае злачынства і несьці адказнасьць за працэсуальную пэрспэктыву справы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра перамяшчэньне калёны танкаў і бранятэхнікі з Данецку да лініі судакрананьня расказалі Радыё Свабода відавочцы