Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль і кіраўніца Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен у заяве для прэсы «рашуча асудзілі рашэньне прэзыдэнта Расеі аб прызнаньні непадкантрольных ураду тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны ў якасьці самастойных суб’ектаў».
Паводле эўрапейскіх лідэраў, гэты крок зьяўляецца абуральным парушэньнем міжнароднага права, а таксама менскіх пагадненьняў, і ЭЗ адрэагуе санкцыямі супраць тых, хто «мае дачыненьне да гэтага супрацьпраўнага дзеяньня».
Эўразьвяз ізноў гаворыць пра сваю сваю непахісную падтрымку незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ў яе міжнародна прызнаных межах, гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветныя лідэры праводзяць перамовы на фоне плянаў Расеі прызнаць «ЛНР» і «ДНР» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні «незалежнасьці» так званых «ЛНР» і «ДНР» і ўводзе туды войска. Галоўнае