Жоўтыя трыкутнікі на вязьнях
Адвакат і сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак напісаў у лісьце, што палітзьняволеным на адзеньне нашываюць жоўтыя трыкутнікі.
«Паколькі я на асаблівым уліку, колер трыкутнікаў — як у лісьця клёнаў і бяроз увосень. Але не чырвоны. І вось мне далі 2 трыкутнікі, а я спачатку, не падумаўшы, прыклаў адзін дагары нагамі, а другі на яго звычайным чынам і падумаў, што файна было б так замацаваць на адзеньні. Гэта шмат што тлумачыла б. Але я памыляўся — адзін трыкутнік на „кліфце“ прымацаваў, другі — на целагрэйцы».
Праваабаронцы нагадваюць, што яшчэ раней сваякі палітзьняволеных паведамлялі, што на адзеньне вязьняў вешаюць біркі іншых, чым у астатніх асуджаных, колераў. Такая бірка была і ў былой палітзьняволенай Кацярыны Барысевіч, калі яна выходзіла на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Шклове ў калёніі «палітычным» нашываюць жоўтыя біркіТакім чынам раней ужо абазначалі асуджаных за распаўсюд наркотыкаў. Тады родныя зьвярталіся ў ААН са скаргамі на дыскрымінацыю, і адміністрацыя калёній адмовілася ад такога падыходу.
Асуджаны на 3 гады «хіміі» гукарэжысэр Кірыл Салееў змог пакінуць Беларусь
«Дзякуючы службе эвакуацыі BySol, паехаў не на пільню, а апынуўся на волі і ў бясьпецы», — напісаў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
23-гадовы палітвязьняволены гукарэжысэр Тэатру юнага гледача Кірыл Салееў атрымаў тры гады «хіміі» за ўдзел у нядзельных маршах. Прысуд хлопцу вынес суд Фрунзэнскага раёну Менску 11 студзеня. Яго прызналі вінаватым у «дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Справу разглядала судзьдзя Натальля Бугук, бок дзяржабвінавачаньня прадстаўляў Дзьмітры Хаваўка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускай фэрмай, дзе зьдзекуюцца з палітвязьняў і жывёл, кіруе прыхільнік «русского мира» з Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У шклоўскай калёніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэсты