У калёніі ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі, паведаміла журналістка Вольга Быкоўская
Журналістка спасылаецца на ліст ад палітвязьня, горадзенскага каардынатара Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка, які трапіў у калёнію.
«Палітычных тут хапае. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзеньні, і таму палітычных можна адрозьніць здалёк», — піша Вітольд.
Свабода неаднаразова паведамляла, што асуджаных ці падсьледных па палітычных справах у месцах зьняволеньня адмыслова пазначаюць.
У турмах і лягерах нацысцкай Нямеччыне існавалі адмысловыя пазнакі для вязьняў пэўных катэгорыяў: жоўты шасьцікутнік — для габрэяў, ружовы трохкутнік — для геяў, чырвоны трохкутнік — для камуністаў і сацыял-дэмакратаў, карычневы ці чорны трохкутнік — для цыганоў.