У эміграцыю вядомага беларускага актора прымусіў адправіцца ціск сілавікоў, якія даўно перасьледавалі яго за грамадзянскую пазыцыю.
Актор Аляксандар Ждановіч, найбольш вядомы як Маляваныч з дзіцячай праграмы «Калыханка», зьехаў зь Беларусі. Цяпер Ждановіч знаходзіцца ў бясьпецы, піша BY_culture.
У апошнія тыдні на яго ціснулі, акторам цікавіліся спэцслужбы, выклікалі на допыт у Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў.
Да таго актора звольнілі з тэатру імя Горкага і асудзілі на 9 сутак за ўдзел у адным з пратэставых маршаў. Увосень 2020 Аляксандар неаднаразова заяўляў, што выбары прэзыдэнта ў Беларусі сфальсыфікавалі, ён актыўна пісаў пра гэта ў сацыяльных сетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомага актора Аляксандра Ждановіча — Маляваныча — звольнілі з тэатру ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я чытаў „Яўгена Анегіна“ каля парашы». Актор Аляксандар Ждановіч расказвае пра свае «суткі»