На Горадзеншчыне загінуў салдат тэрміновай службы

Ілюстрацыйнае фота

Улады пацьвердзілі трагічнае здарэньне 19 лютага. Салдат ня здолеў выжыць пасьля стрэлу.

Сьледчы камітэт паведаміў, што 19-гадовы салдат тэрміновай службы, які атрымаў раненьне праз неасьцярожнае абыходжаньне са зброяй, загінуў.

Раней Міністэрства абароны заявіла пра няшчасны выпадак у адной з вайсковых частак Горадзенскага гарнізону. Аднак там Мінабароны пісала, што вайсковец жывы і атрымлівае мэдычную дапамогу.

Пры якіх абставінах адбыўся трагічны стрэл пакуль невядома, высьвятляюцца ўсе прычыны. Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз дасьледуе месца здарэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Надзвычайныя здарэньні ў беларускім войску: таран хаты, падрыў на палігоне, салдат-уцякач
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейскія вучэньні ў Беларусі могуць стаць няспыннымі», — польскі аналітык