У паведамленьні амбасады на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку гаворыцца, што цяпер будуць аказвацца толькі крытычна важныя паслугі амэрыканскім грамадзянам.
«Амбасада ЗША шкадуе, што дзеяньні беларускіх уладаў абмежавалі магчымасьці консульскіх службаў», — адзначаецца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады ў Менску баяцца актыўнага дыпляматычнага корпусу». Джулі Фішэр пра лёс пасольства і вучэньні ў БеларусіРаней крыніцы Свабоды ў Менску паведамілі, што беларускае Міністэрства замежных спраў нібыта патрабуе ад амбасады ЗША звольніць супрацоўнікаў, якія маюць беларускае грамадзянства.
Пры гэтым колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску раней на патрабаваньне МЗС была рэзка скарочаная. Такія ж патрабаваньні да штату амбасады ЗША ў Маскве раней выказвалі ў расейскім МЗС.
16 сьнежня Офіс Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) у Беларусі цалкам спыніў сваю працу на патрабаваньне ўладаў.
Прызначаную амбасадарку ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр летась не дапусьцілі ў Беларусь. Цяпер яна працуе зь Вільні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў грамадзян краіны ня ехаць у Беларусь