Як піша sb.by фармуе такія групы палкоўнік запасу Дзьмітрый Паўлічэнка на ініцыятыву намесьніка міністра ўнутраных спраў, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова.
У найбліжэйшы час у Менску і ў рэгіёнах пройдуць «міні-вучэнні і трэніроўкі» ўдзельнікаў такіх груп. Раней старшыня ЦВК Ігар Карпенка казаў, што парадак на ўчастках будуць разам з міліцыяй забясьпечваць «дружыньнікі».
У сьнежні 2019 году выйшаў фільм Deutsche Welle, у якім былы баец СОБРу Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнэсўца Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе пад камандаваньнем Паўлічэнкі. Гараўскі, які ўцёк зь Беларусі, казаў, што ўсіх траіх застрэліў асабіста Паўлічэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы баец САХР Гараўскі, які выкрыў факты пра «эскадрон сьмерці», заявіў, што на яго ў Беларусі завялі справуУ 2000 годзе ў выніку сьледзтва генэрал‑маёр міліцыі Мікалай Лапацік падаў на імя тагачаснага міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава рапарт, у якім, у прыватнасьці гаворылася, што загад аб забойствах апазыцыянэраў выконваў Дзьмітры Паўлічэнка пры дапамозе Юрыя Сівакова, які забясьпечыў групу пісталетам ПБ‑9, часова забраным зь менскага СІЗА № 1.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр міліцэйскі генэрал, які напісаў рапарт пра забойствы беларускіх палітыкаў