З Расеі быў высланы намесьнік амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі Барт Горман.
Пра гэта паведамілі расейскія агенцтвы РИА Новости і Інтэрфакс са спасылкай на амэрыканскую дыпляматычную місію ў Маскве. Інтэрфакс прыводзіць словы амэрыканскага боку пра тое, што гэты крок не застанецца без адказу.
Як адзначае агенцтва Reuters, прычына, дзеля якой выслалі Барта Гормана, пакуль не зразумелая. Пра высылку стала вядома на фоне рэзкага абвастрэньня адносін паміж Расеяй, з аднаго боку, і ЗША і NATO — з другога.
Захоўваецца і напружанасьць вакол Украіны. Шэраг заходніх краін паведамляюць, што Расея сканцэнтравала каля ўкраінскіх межаў значную вайсковую групоўку і можа рыхтаваць уварваньне ў гэтую краіну. Масква такія пляны адмаўляе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША заявілі аб павелічэньні расейскай групоўкі ля Ўкраіны, заяву Расеі пра пачатак адводу войскаў назвалі лжывай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом расказаў, што будзе лічыць посьпехам у пытаньні вакол Украіны