Урад Беларусі ўвёў ліцэнзаваньне вывазу з краіны цукру тэрмінам на паўгода. Пастанова Саўміна № 82 ад 15 лютага сёньня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасьля апублікаваньня.
Разавыя ліцэнзіі трэба будзе атрымліваць для вывазу цукру за межы Беларусі як у краіны ЭАЭС, так і за межы саюзу. Ліцэнзаваньне распаўсюджваецца на цукар белы крышталічны (код ТН ЗЭД 1701 99100), незалежна ад краіны яго паходжаньня. Дазволы на вываз будзе выдаваць МАРГ па ўзгадненьні зь «Белдзяржхарчпрамам». Канцэрн будзе адмаўляць у выдачы ліцэнзіі ў выпадках «невыкананьня суадносін свабодных рэсурсаў у рэспубліцы і патрэбы краіны ў таварах на дату падачы» заявы суб’ектам гаспадараньня.
Патрабаваньне аб атрыманьні ліцэнзіі распаўсюджваецца на тавары, якія зьмясьцілі пад мытныя працэдуры ў Рэспубліцы Беларусь да набыцьця моцы пастановай і фактычны вываз якіх у адпаведнасьці з мытнымі працэдурамі ажыцьцяўляецца пасьля ўступленьня яе ў сілу. Выключэньне робіцца для тавараў, прызначаных для гуманітарнай дапамогі, а таксама для транзыту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі абмежаваў вываз некаторай гародніны і садавіны. Разьбіраемся, навоштаАгульны аб’ём вытворчасьці цукру ў Беларусі ацэньваецца ў паўмільёна тон. Летась экспарт айчыннага цукру скараціўся больш як у два разы, да 206,1 тыс. т. У вартасным выражэньні ён зьменшыўся на 25,7%, да 112,8 млн даляраў. Пастаўкі ў Расею склалі 113,2 тыс.т, у краіны за межамі СНД адгрузілі 30,9 тыс. т, піша Reform.by.
У 2022 годзе Беларусь атрымала ад ЭАЭС квоту на бязмытны ўвоз да 100 тыс. т цукру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У студзені гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 10 працэнтаў, найбольш даражэлі харчы