Намесьнік прэм’ер-міністра і міністар лічбавай трансфармацыі Ўкраіны Міхайла Фёдараў паведаміў, што каманда сайту дзяржаўных паслуг «Дія» адбіла атаку хакераў з чатырох краін — Расеі, Кітаю, Чэхіі і Ўзбэкістану.
Каля 20:00 усьлед за банкамі пачалася магутная DDoS-атака на партал «Дія».
«Пачатковы вэктар — Расея і Кітай. Каля 600 000 пакетаў шкоднага трафіку ў сэкунду. Нашы спэцыялісты хутка «разрэзалі» гэты ўчастак, але атака вярнулася з Чэхіі і Ўзбэкістану. І яе зноў «адбілі». «Для карыстальнікаў „Дії“ атака засталася незаўважанай», — напісаў Фёдараў у сваім тэлеграм-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад разьмяшчэньня войскаў да кібэратак». Аналітык пра ўдзел Менску на баку Расеі супраць УкраіныУвечары 15 лютага Міністэрства абароны і Ўзброеныя сілы Ўкраіны паведамілі аб перабоях у працы афіцыйных сайтаў з прычыны кібэратакі. У некалькіх банках перасталі працаваць мабільныя праграмы або сайты фінансавых устаноў. У прыватнасьці, кібэратаку зазналі «Приватбанк» і «Ощадбанк». Пазьней усё было адноўлена.
Эўразьвяз пасьля студзеньскіх кібэратак на Ўкраіну заявіў, што мабілізуе рэсурсы, каб дапамагчы Ўкраіне змагацца з кібэратакай на яе ўрадавыя сайты. Міністар замежных спраў Эўропы Жузэп Бурэль заявіў тады, што невядома, хто стаіць за нападам, але «мы можам здагадацца». Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг тады анансаваў, што Паўночнаатлянтычны альянс і Ўкраіна падпішуць пагадненьне аб умацаваньні супрацоўніцтва ў кібэрпрасторы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хакеры атакавалі шэраг банкаў і міністэрстваў Украіны