Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры атакавалі шэраг банкаў і міністэрстваў Украіны


Крыніцы выданьня «Украінская праўда» ва ўрадзе і праваахоўных органах паведамляюць пра кібэратаку, якую зазналі некалькі банкаў і сайт Міністэрства абароны Ўкраіны.

Прынамсі, вядома пра атаку на Прыватбанк і Ашчадбанк. Прыватбанк афіцыйна пацьвердзіў, што зазнаў кібэратаку.

Карыстальнікі паведамляюць, што ў некаторых няма інтэрнэт-банкінгу, іншыя могуць увайсьці ў сыстэму, але ня могуць выконваць транзакцыі.

У праваахоўных органах удакладнілі, што DdоS-атака была вельмі магутная.

Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван заявіў, што Расея можа пачаць ваенныя дзеяньні супраць Украіны ў любы дзень і што напад можа мець розныя формы.

У ноч на 14 студзеня хакеры ўзламалі некалькі ўрадавых сайтаў, у тым ліку Міністэрства адукацыі, Міністэрства замежных спраў, партал «Акцыя», і апублікавалі сваё паведамленьне на трох мовах — украінскай, расейскай і польскай.

Урадавыя экспэрты сьцьвярджаюць, што хакерская атака на ўкраінскія ўрадавыя сайты ў ноч на 14 студзеня была ўчыненая з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG