Пра гэта паведамляе DW.
Шольц прыляцеў у Маскву сёньня пасьля візыту ў Кіеў, які адбыўся днём раней. Гэта першая сустрэча Шольца з Пуціным пасьля таго, як у канцы 2021 году ён узначаліў новы ўрад Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлер Нямеччыны ў Кіеве: трэба забясьпечыць вывад расейскіх войскаў зь Беларусі пасьля вучэньняўНапачатку сустрэчы з Пуціным нямецкі канцлер заявіў, што рады магчымасьці асабістай сустрэчы для ўрэгуляваньня канфлікту. Ён адзначыў важнасьць урэгуляваньня адносінаў паміж дзяржавамі шляхам дыялёгу.
Між тым у Крамлі паведамілі, што асноўнымі на перамовах стануць «актуальныя тэмы двухбаковага і міжнароднага парадку дня, у тым ліку пытаньні, зьвязаныя з атрыманьнем доўгатэрміновых, юрыдычна зафіксаваных гарантыяў бясьпекі РФ і ўрэгуляваньнем ўнутрыўкраінскага канфлікту». Паводле словаў прэсавага сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, адной з тэмаў сустрэчы таксама стане запуск газаправоду «Паўночны паток — 2».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША і Нямеччына заявілі, што гатовыя аб’яднацца супраць расейскай пагрозы ЎкраінеПасьля прылёту ў Маскву Шольц адмовіўся ад прапановы расейскага боку зрабіць яму тэст на каранавірус перад сустрэчай з Пуціным і палічыў за лепшае зрабіць ПЦР-тэст, неабходны для допуску ў Крэмль, у нямецкага ўрача ў амбасадзе Нямеччыны ў Маскве. У асяродзьдзі канцлера паведамілі, што нямецкі бок запрасіў прадстаўнікоў органаў аховы здароўя РФ прысутнічаць на тэставаньня. Увесь камплект, неабходны для правядзеньня тэсту, быў прывезены зь Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters высьветліла, чаму Пуцін і Макрон сядзелі ў Крамлі за чатырохмэтровым сталомПяскоў заявіў, што адмова Шольца ад ПЦР-тэставаньня расейскімі мэдыкамі ніяк «не паўплывае ні на характар сустрэчы, ні на яе зьмястоўнасьць, ні на працягласьць». Разам з тым перамовы будуць праходзіць «на большай, чым звычайна, адлегласьці». «Ва ўсіх бакоў ёсьць свае пратаколы, ёсьць свае перавагі, і мы з абсалютнай павагай і разуменьнем ставімся да тых пратаколаў, якія ёсьць у нашых партнэраў зь Нямеччыны», — адзначыў прадстаўнік прэзыдэнта РФ.
Перад сустрэчай з Пуціным Шольц усклаў вянок да Магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе Крамля. Пасьля перамоваў і рабочага сьняданку заплянаваная сумесная прэсавая канфэрэнцыя, а ўвечары Шольц вылеціць у Бэрлін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што 5 гадзін гаварылі Пуцін з Макронам у МасквеНа мінулым тыдні ў Маскву для перамоваў з Пуціным прылятаў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон. Аднак ні на гэтай сустрэчы, ні на іншых аналягічных перамовах заходніх лідэраў і міжнародных арганізацыяў з расейскім бокам прагрэсу ва ўрэгуляваньні канфлікту дасягнута не было. Захад заклікае Маскву адвесьці войскі ад украінскай мяжы і пагражае беспрэцэдэнтнымі санкцыямі. Расея ж абвінавачвае краіны Захаду ва ўзбраеньні Ўкраіны і правядзеньні манэўраў паблізу ад межаў РФ.