Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек

Малюнкі палітвязьняў у лістах, архіўнае фота

Агулам у Беларусі цяпер 1062 палітвязьні.

У сувязі з інфармацыяй аб выстаўленьні абвінавачаньняў, узяцьці пад варту і вынясеньні прысудаў паводле ч. 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу «Групавыя дзеяньні, што груба парушаюць грамадзкі парадак» праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 12 чалавек:

  • Даніла Чаўнакоў;
  • Аляксандар Новаш;
  • Васіль Ярмоленка;
  • Ільля Валентыновіч;
  • Мікіта Валентыновіч;
  • Тацяна Гацко;
  • Кацярына Гібкая;
  • Анастасія Кухарава;
  • Аляксандар Гузанаў;
  • Уладзімер Севярын;
  • а таксама накіраваныя для адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі па ч.1 арт.342 КК у папраўчую ўстанову Сяргей Ярошкін і Сяргей Лапко.

Усяго ў краіне цяпер 1062 палітвязьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зь яго зьдзекаваліся, ён трапіў у шпіталь і адтуль уцёк». Як палітвязьняў катуюць на «хіміі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: ад Юрыя Кавалёва два месяцы не прыходзяць лісты; Паўла Вінаградава паставілі на ўлік